Фізіку называюць навукай ХХ стагоддзя. Касмічныя караблі, падводныя лодкі, атамныя электрастанцыі — усё гэта фізіка. Яна развівалася так імкліва, забягаючы далёка наперад, што яе адкрыццяў хопіць, напэўна, і на ХХІ стагоддзе. Сёння гэтая навука крыху збавіла абароты, як бы даючы фору іншым. Пры гэтым у фізічных лабараторыях не спыняецца навуковая творчасць. Там, як і ва ўсе часы, працуюць апантаныя сваёй справай вучоныя, якія карпатліва ствараюць аснову для новых дзівосных адкрыццяў. Пра тое, як развіваецца сучасная фізіка, мы гутарым з дэканам фізічнага факультэта БДУ доктарам фізіка‐матэматычных навук Віктарам Міхайлавічам АНІШЧЫКАМ. |
— Хачу заўважыць, што ў свеце зараз крызіс не толькі фізікі, а ўсіх прыродазнаўчых навук (выключэнне складаюць, мабыць, толькі прыкладная матэматыка і інфармацыйныя тэхналогіі). Раптам высветлілася, што моладзь не рвецца паступаць на фізічныя факультэты. Напрыклад, у мой час на юрыстаў і бухгалтараў увогуле не было конкурсу, а конкурс на фізфак — 4—5 чалавек на месца. Зараз усё дакладна наадварот. Пры гэтым я не думаю, што фізіка перастала быць патрэбнай. Проста ў грамадстве пачала актыўна навязвацца думка пра тое, што эра індустрыялізацыі завяршылася, пачалася эра спажывання, нічога не трэба рабіць, бо ўсё ўжо ёсць. Моладзь адразу ўспрыняла гэта як кіраўніцтва да дзеяння: сапраўды, можна праседжваць за камп’ютарам, штосьці прадаваць, вырашаць нейкія філасофскія праблемы, але не працаваць! Такі падыход абсалютна няправільны, гэта шлях у нікуды. Ведаеце, чаму фізікі важныя для грамадства? Яны ідуць наперадзе і паказваюць дарогу, куды рухацца. За імі прыйдуць інжынеры і сканструююць машыны, але менавіта фізікі выпрацоўваюць прынцыпы пабудовы машын. |
![]() |
— Скажыце, Віктар Міхайлавіч, якія напрамкі ў фізіцы могуць зноў прыцягнуць увагу сусветнай грамадскасці да гэтай навукі? Здаецца, апошнім эфектным дзеяннем быў пошук базона Хігса, калі звесткі пра запускі/спыненне Вялікага адроннага калайдара пастаянна былі ў топ‐навінах… — Калі ХХ стагоддзе было векам фізікі, то ХХІ стагоддзе абвешчана векам біялогіі. Але сапраўдныя прарывы чакаюцца на скрыжаванні навук, і мы робім вялікую стаўку на біяфізіку. Напрыклад, у нас на кафедры біяфізікі ўжо заняліся біячыпамі. Уявіце: на паўправадніковую пласціну вучоныя змяшчаюць нейроны і, падаючы сігналы на крышталь, кіруюць імі. Гэта ўжо элементы біяэлектронікі — таго, што цяпер паказваюць у фантастычных фільмах пра кібаргаў. Раней лічылася, што чалавек набываў прафесію, калі вучыўся на інжынера, настаўніка, урача. А вось замежныя мовы спецыяльнасцю не лічыліся — гэта быў інструмент для работы. Нашы студэнты сёння выдатна валодаюць англійскай мовай, нават стварылі клуб, дзе збіраюцца і гутараць толькі па‐англійску. Нашы вучоныя працуюць і са стваловымі, і з ракавымі клеткамі, што ў перспектыве можа дапамагчы ў дыягностыцы і лячэнні многіх захворванняў. Добрыя вынікі атрыманы ў сумеснай рабоце з Інстытутам біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАН Беларусі, з якім вядуцца сумесныя даследаванні. Студэнты праходзяць там практыку, робяць курсавыя і дыпломныя праекты, размяркоўваюцца туды на работу. У фізікі ёсць яшчэ адзін вельмі важны напрамак — энергетыка. Вядома, што да сярэдзіны ХХІ стагоддзя колькасць неабходнай чалавецтву энергіі пад воіцца. Гэта звязана найперш з праблемай вадароднага паліва і атрыманнем прэснай вады. Сітуацыя з прэснай вадой крытычная для ўсяго свету, за выключэннем толькі нямногіх краін, такіх, напрыклад, як Беларусь, Канада, Расія. — Сёння навука інтэрнацыянальная. Многія праекты ажыццяўляюцца намаганнямі вучоных розных краін, і знайсці сябе ў адным з гэтых праектаў можа практычна кожны вучоны. Скажыце, Віктар Міхайлавіч, ці ёсць на фізфаку такая праблема, як уцечка мазгоў.
— На жаль, так. Пры гэтым асабіста я перакананы, што калі мы ўжо нарадзіліся ў Беларусі, то жыць, працаваць і паміраць мы павінны тут. — Па якіх спецыяльнасцях вядзецца падрыхтоўка на факультэце?
— У нас зараз 4 спецыяльнасці: «Ядзерная фізіка і тэхналогіі», «Фізіка нанаструктур і нанаматэрыялаў», «Камп’ютарная фізіка» і «Фізіка» (напрамкі падрыхтоўкі — «кіраўнічая дзейнасць», «вытворчая дзейнасць» і «навукова‐даследчая дзейнасць»). Дарэчы, апошні напрамак плануем павысіць да спецыяльнасці «Фундаментальная фізіка». Фізічны факультэт адкрыты для школ, мы заўсёды можам правесці для дзяцей цікавую экскурсію. Хай настаўнікі тэлефануюць, выберам зручны час і сустрэнемся. — Раней фізічны факультэт рыхтаваў пераважна тэарэтыкаў, фізікаў высокага палёту. Цяпер, як бачна, вы вымушаны зазямляцца, прапаноўваць моладзі больш практыка‐арыентаваныя спецыяльнасці? — Справа ў тым, што вельмі шмат тэарэтыкаў не трэба. Савецкая сістэма была лепшай у свеце, але ў параўнанні з еўрапейскай ці амерыканскай у яе быў істотны недахоп. Тыя сістэмы не давалі такой добрай тэарэтычнай падрыхтоўкі, як у нас, але давалі веды, накіраваныя на практычнае прымяненне. У нас жа выпускнікі валодалі тэорыяй, але не ведалі, як яе прымяняць. Таму зараз наша адукацыя набывае большую практычную скіраванасць. Хаця тут трэба быць вельмі асцярожнымі, бо, як толькі мы перавядзём фізікаў на канструяванне рыдлёвак, усё вельмі хутка скончыцца. Я помню, у вас быў такі напрамак спецыяльнасці «Фізіка», як «педагагічная дзейнасць». Зараз вы яго не назвалі. Закрыты з‐за непатрэбнасці? Хіба нам ужо не патрэбны кваліфікаваныя выкладчыкі фізікі?
— Мне вельмі шкада, што набор на гэты напрамак спецыяльнасці прыпынены, але хачу заўважыць, што ён не закрыты і мы паспрабуем яго аднавіць. Ёсць намер рыхтаваць выкладчыкаў фізікі для ўстаноў вышэйшай адукацыі. Пагадзіцеся, што калі ўніверсітэты ў рэгіёнах будуць рыхтаваць для сябе выкладчыкаў фізікі, то можа здарыцца тое, што і з педагагічнымі патокамі. Памятаеце той перыяд, калі ў педпатокі траплялі горшыя абітурыенты, на выхадзе з’явіліся горш падрыхтаваныя настаўнікі і як вынік школьны ўзровень фізікі вельмі хутка папоўз уніз? — Скажыце, Віктар Міхайлавіч, як вы далучаеце студэнтаў да працы. Фізіка — гэта не тая навука, калі можна за ноч пачытаць кніжку і падрыхтавацца да экзамену?
— Стараемся больш пераконваць, чым прымушаць. Хаця і без прымусу не абыходзіцца. Ёсць студэнты, якія лічаць, што калі яны паступілі, то ім абавязаны даць дыплом. Нядбайных студэнтаў мы адлічваем. У нас сапраўды неабходна працаваць, выконваць лабараторныя і практычныя работы, пазбягаць пропускаў. — Якія конкурсы апошнім часам на фізічны факультэт?
— Цікава, што ў апошняе дзесяцігоддзе конкурсная сітуацыя развіваецца па сінусоідзе: то недабор, то перабор. Так, у мінулым годзе быў недабор, а сёлета — 1,4 заявы на месца. Што будзе ў наступным, я не ведаю. — А вы ведаеце, што сёлета звыш 50% абітурыентаў на ЦТ па фізіцы атрымалі менш за 15 балаў? — Ведаю і нават больш скажу. Аднойчы ў мяне быў студэнт, які на школьным экзамене па фізіцы атрымаў двойку, але неяк здолеў здаць ЦТ і паступіць на фізфак. Праўда, ён не дайшоў нават да першай сесіі. Але ўявіце сам факт: прыйсці на фізфак з двойкай па фізіцы! Раней я быў прыхільнікам масавай вышэйшай адукацыі, але сёння, калі бачу, у што гэта ператварылася, лічу, што вышэйшая адукацыя не можа быць для ўсіх. — І ўсё ж такі, Віктар Міхайлавіч, ёсць нейкая стратэгія, як прыцягнуць на фізічны факультэт таленавітую моладзь?
— Мы знайшлі саюзнікаў у асобе настаўнікаў. Сёння, напрыклад, у нас была экскурсія з Нясвіжскага раёна. Мы паказалі настаўнікам факультэт, расказалі пра нашы магчымасці. — На фізічным факультэце дзейнічае школа для абітурыентаў. Каго вы запрашаеце на вучобу? Ці можна яшчэ запісацца? — Мы запрашаем усіх, хто цікавіцца фізікай. Хаця дзеці і бацькі зараз вельмі прагматычныя, і па вопыце мінулых гадоў мы ведаем, што не ўсе, хто вучыцца ў нашай школе, будуць да нас паступаць. Многія ўспрымаюць заняткі як бясплатную падрыхтоўку да цэнтралізаванага тэсціравання. Зрэшты, мы нават з гэтым пагаджаемся. Хай яны і не прыйдуць на фізфак, затое падцягнуць свае фізічныя веды. На фізічным факультэце працуе каля 30 прафесараў. Лекцыі студэнтам чытае толькі адзін чалавек без навуковай ступені, усе астатнія выкладчыкі — з навуковымі ступенямі і званнямі. Толькі летась у нас былі абаронены 4 доктарскія дысертацыі, пры гэтым адзін з выкладчыкаў абараніўся ў 35 гадоў. — Віктар Міхайлавіч, што б вы як дэкан фізічнага факультэта параілі абітурыентам? — Я ніколі не агітую маладых людзей паступаць на фізічны факультэт, але заклікаю абавязкова паступаць. Пакуль у іх свежыя мазгі, жаданне — трэба ісці вучыцца, а куды — хай выбіраюць самі. Прыйдуць у БДУ — вельмі добра, прыйдуць на наш факультэт — я буду рад. — Дзякую, Віктар Міхайлавіч, за гутарку. |
Матэрыял узяты з "Настаўніцкай газеты" ад 12 лiстапада 2015 г.
Аўтар: Галіна Сiдаровiч (sidarovich@ng-press.by); фота Алега Ігнатовiча.